3/22/2015

вявявяртанне да вытокаў

прывітанне ізноў! учора, 22 сакавіка споўнілася 2 гады альбому "Пазаўчора", добрая нагода нагадаць пра сваё існаванне. карацей, мы жывы і добра сябе пачуваем. і тута серыць будзем часцей. на лета запланаваны канцэрты з новым складам і новымі песенькамі


8/20/2013

Музычны цеплаход №2


!! прывітанне, дзяўчаты і хлопцы !!

сёння мы рады прадставіць Вам выбітнага амерыканскага калямузычнага дзеяча, яскравага мізантропа, таленавітага перформера і проста Ісуса Хрыста (такое імя даў яму тата). Сустракайце - G.G. Allin !!





8/31/2012

сіневатограф №2 - "Завадны Апельсін"

!! прывітанне, хлопцы да дзяўчаты !!


вяртаемся пасля натуральнага летняга заплыву

вяртаемся да актыўнай дзейнасці ўнутры нашай ракушкі

зараз мы даводзім да лагічнага завяршэння запіс нашага альбома, таму нам асабліва патрэбныя свежыя сілы і бурныя ўражанні, даўленая нагамі гародніна і разнастайныя эмоцыі

фільм, які дапамагае нашым галовам варыць у вартым ужывання кірунку, - "Завадны Апельсін" (A Clockwork Orange)


5/29/2012

мульці-пульці №2

вось яскравы, насычаны на падзеі, трэшовы і мясны (дзеці, цяжарныя, псіхічнахворыя і блізкія да гэтага - не глядзіце;) мульт "Супертурма!" (у арыгінале "Superjail!"). пакуль існуе 2 сезона + пілотная серыя, але на восень 2012 запланаваны пачатак паказу 3 сезона;)

!!насычаны мікрасусвет пад назвай Супертурма чакае Вас!!


пераглядаць яго можна бясконца, пастаянна знаходзіць для сябе новыя дэталі, нюансы, якія часам складана заўважыць за шалёнай дынамікай, з якой праносяцца перад вачыма серыя за серыяй

раім ізноў жа звярнуцца да торэнтаў, прыкладам, сюды (1 сезон + пілот) і сюды (2 сезон)



4/06/2012

сіневатограф №1

думалі, з якога фільма распачаць падраздзел пра фільмы, якія нам паказыталі ў носе і глыбей.

вырашылі, што гэта будзе дылогія, якая ў хуткім часе стане трылогіяй.

фільм, на які пішуць самыя злобныя водгукі за апошнія некалькі год. яго ненавідзяць. шкадуюць прасранага на яго прагляд часу.

сустракайце)) "Чалавечая сараканожка" ("The Human Centipede")

3/21/2012

музычны цеплаход №1

хэхэ)

пачнем з агляду творчасці улан-удэшнага гурта Оргазм Нострадамуса

калі што,на rutracker.org ёсць усе альбомы + ўсякія рарытэтныя відэазапісы ентага выбітнага гурта