8/20/2013

Музычны цеплаход №2


!! прывітанне, дзяўчаты і хлопцы !!

сёння мы рады прадставіць Вам выбітнага амерыканскага калямузычнага дзеяча, яскравага мізантропа, таленавітага перформера і проста Ісуса Хрыста (такое імя даў яму тата). Сустракайце - G.G. Allin !!






Мянучка Джы-Джы ёсць рэха з дзяцінства, калі маленькі Ісус яшчэ не быў здольны прамовіць сваё поўнае імя "Jesus".

Перайграўшы за сваё насычанае жыццё з кіпай адрозных па стылі гуртоў, Джы-Джы прыпыніўся на панку і дасягнуў поўнага інсайта недзе на мяжы 91-92 гадоў ХХ стагоддзя. Радыкальная, злобная лірыка перапоўненая тым сапраўдным, чаго часам так не стае чалавекам

Вы жадаеце САПРАЎДНЫХ ракенролаў?!
іх ёсць у яго!!



музычная спадчына Джы-Джы неверагодна вялікая, дагэтуль не сабраная, але асноўныя запісы, як заўжды, можна знайсці на сайце rutracker.org

дарэчы, у Джы-Джы хутка Дзень нараджэння - 29 жніўня!!

рыхтуймася!!)

Комментариев нет:

Отправить комментарий