4/06/2012

сіневатограф №1

думалі, з якога фільма распачаць падраздзел пра фільмы, якія нам паказыталі ў носе і глыбей.

вырашылі, што гэта будзе дылогія, якая ў хуткім часе стане трылогіяй.

фільм, на які пішуць самыя злобныя водгукі за апошнія некалькі год. яго ненавідзяць. шкадуюць прасранага на яго прагляд часу.

сустракайце)) "Чалавечая сараканожка" ("The Human Centipede")






першы фільм, канешне, зацягнуты. нуднаваты. усё даволі банальна. яго можна было б і не глядзець, а адразу пачаць з другой часткі. але тады не будзе так весела і забаўна глядзець сіквел..)


таму адразу да сіквела. персанаж Марцін, які за ўвесь фільм не кажа ані слова, вось дзякуючы каму варта пазнаёміцца з дадзеным творам мастацтва) дарэчы, гэта дэбютная роля актора, які сыграў Марціна. настрой фільма, аператарская праца, сцэнар, акторская ігра - усё на парадак вышэй, чым у першым фільме. пасля сябе пакідае вельмі станоўчыя эмоцыі.


фільмы можна знайсці на левых торынт-трэкерах, а таксама на сайтах онлайн-прагляду. з рутрэкера фільм выпіліў нейкі прыдурак, якому гэты фільм закрануў "моральные качества" і г.д.

пры канцы прывядзем класічную рэцэнзію на другую частку -> асцярожна! рэцэнзія!

2 комментария: