8/31/2012

сіневатограф №2 - "Завадны Апельсін"

!! прывітанне, хлопцы да дзяўчаты !!


вяртаемся пасля натуральнага летняга заплыву

вяртаемся да актыўнай дзейнасці ўнутры нашай ракушкі

зараз мы даводзім да лагічнага завяршэння запіс нашага альбома, таму нам асабліва патрэбныя свежыя сілы і бурныя ўражанні, даўленая нагамі гародніна і разнастайныя эмоцыі

фільм, які дапамагае нашым галовам варыць у вартым ужывання кірунку, - "Завадны Апельсін" (A Clockwork Orange)


вы любіце малако?

вы ненавідзіце людзей?

што рабіць далей?

адказ - агрэсія

тое, без чаго ты - не ты

фільм на аснове рамана-антыўтопіі Энтані Бёрджэса ад генія сінематографа Стэнлі Кубрыка, які існуе па-за часам і матэрыяй

гэтая стужка дасць вам няхілы жыццярадасны імпульс, дапаможа выплыць з нечага ў штосьці на плыні музычнай эякуляцыі Бетховена і Расіні



Комментариев нет:

Отправить комментарий